Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

53 Вершы з Бібліі для дабраславеньня дома

Гасподзь шануе сям'ю, і Яго блаславенне распаўсюджваецца і на нашых дзяцей. «Бо Я вылью ваду на смагу і патокі на сухую зямлю; вылью Духа Майго на нашчадкаў тваіх і блаславенне Маё на парасткі твае» (Ісая 44:3). Як бацькі, дзеці ці браты і сёстры, мы павінны маліцца за сваю сям'ю і абвяшчаць абяцанні Госпада нашым нашчадкам. Памятайце, што Ён сказаў Абрагаму: у ягоным нашчадку будуць дабраславёны ўсе народы зямлі (Быццё 22:18).

Вельмі важна выдзяляць час для сямейнай малітвы, бо Ісус хоча, каб мы былі моцныя ва ўсіх сферах жыцця, каб мы маглі заставацца разам і быць цвёрдымі ў цяжкія часы. Малітва — гэта падмурак здаровай сям'і і блаславення ад Госпада.

Заклікаю цябе не аддаляцца ад Бога. Як галава сям'і, ты будзеш адказваць за тое, што табе было даверана. Таму вельмі важна жыць паводле запаветаў і волі Госпада, каб усе маглі атрымліваць асалоду ад паўнаты жыцця ў Хрысце Ісусе.


ПСАЛТЫР 3:3

Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)

ПСАЛТЫР 91:1-3

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.

Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.

2 ЛЕТАПІСАЎ 7:16

І цяпер Я выбраў і асьвяціў Дом гэты, каб імя Маё было там на вякі; і вочы Мае і сэрца Маё будуць там усе дні.

ДРУГІ ЗАКОН 28:3

Дабраслаўлёны ты ў горадзе і дабраслаўлёны ў полі.

АГЕЯ 2:7

і ўзварухну ўсе народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню Дом гэты славаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.

ДРУГІ ЗАКОН 6:5-9

Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.

Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, няхай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі.

Напішы іх на дзьвярах дому твайго і на брамах тваіх.

ВЫСЛОЎІ 24:3

Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,

ДРУГІ ЗАКОН 6:6-7

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.

Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

ПСАЛТЫР 128:1

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.

2 ЦАРСТВАЎ 7:29

Будзь жа ласкавы і дабраславі дом слугі Твайго, каб быў ён вечна перад абліччам Тваім, бо Ты, Госпадзе ГОС­ПАДЗЕ, прамовіў [гэта], і няхай дабраславенствам Тваім будзе вечна дабраслаўлёны дом слугі Твайго».

ПСАЛТЫР 34:7

Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.

ПСАЛТЫР 127:1

Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.

ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

ІСУСА 24:15

А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».

ПСАЛТЫР 4:8

Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

ІСАІ 46:4

І да вашай старасьці Я — Той Самы, і да сівізны Я буду трымаць вас; Я зрабіў [вас], і Я буду насіць [вас], буду трымаць і збаўляць.

ПСАЛТЫР 128:3-4

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.

Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

ВЫСЛОЎІ 24:3-4

Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,

Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,

і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.

І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:

«Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.

і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».

і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.

ПСАЛТЫР 115:14-15

Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і сыноў вашых.

Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.

ПСАЛТЫР 128:1-4

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.

Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

ПСАЛТЫР 121:8

ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.

ВЫСЛОЎІ 3:33

Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.

ІСАІ 32:18

І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,

ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

ПСАЛТЫР 100:4

Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!

ІСАІ 54:13

І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.

ЕРАМІІ 29:11

Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.

ЭФЭСЯНАЎ 3:20

А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,

МІХЕЯ 4:4

І кожны будзе сядзець пад вінаграднай лазой сваёй і пад дрэвам фігавым сваім, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны ГОСПАДА Магуцьцяў прамовілі [гэта].

КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

МАЦЬВЕЯ 7:24-25

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.

І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.

1 ПЯТРА 4:10

Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.

МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

ЛУКАША 10:5

У які ж дом увойдзеце, перш кажыце: “Супакой дому гэтаму!”

ПСАЛТЫР 37:5

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

ПСАЛТЫР 34:8

Анёл ГОСПАДА ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.

ДЗЕІ 10:2

пабожны і багабойны з усім домам сваім. Ён чыніў шмат міласьцінаў народу і ўсьцяж маліўся Богу.

РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

1 ЛЕТАПІСАЎ 29:11-12

Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.

І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.

РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

ПСАЛТЫР 145:9

Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.

ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,

Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,

калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—

каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,

а абнавіцца духам розуму вашага

і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.

Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.

Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;

і не давайце месца д’яблу.

Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

ЭФЭСЯНАЎ 4:32

Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

ЭФЭСЯНАЎ 5:25-28

Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,

каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,

каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.

Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.

ЭФЭСЯНАЎ 6:1-4

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.

Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.

Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,

і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,

і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.

І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.

А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,

якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.

Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.

«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

КАЛАСЯНАЎ 3:13-14

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

КАЛАСЯНАЎ 3:16-17

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.

1 ПЯТРА 4:8-9

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.

1 ПЯТРА 3:11

няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.

Малітва да Бога

Мой лю́бы Нябесны Айцец, Ты святы, вялікі і міласэрны. Заўсёды Ты паказваеш мне сваю любоў і дабрыню. Сёння я прашу Цябе, каб Ты праславіўся сваёй моцай над маім домам і каб Твая прысутнасць ззяла ў ім. Святы Дух, няхай Ты жывеш у кожным куточку майго дома і нашага жыцця, каб мы маглі быць мудрымі і разважлівымі, выканаўцамі Твайго слова, а не забыўлівымі слухачамі. Тваё слова кажа: "бо цяпер Я выбраў і асвяціў гэты дом, каб імя Маё было ў ім навекі; і вочы Мае і сэрца Маё будуць там ва ўсе дні". Пане Езу, няхай кожны член маёй сям'і мае сэрца, гатовае жыць паводле Тваёй волі. Няхай мы не дадзім месца ворагу праз грэх, а будзем жыллём, прысвечаным Табе. Я адганяю ўсялякія пасткі і хітрыкі ворага, якія хочуць паўстаць супраць нашых дамоў. У імя Ісуса. Амін.