Уяві сабе, што ў цябе ёсць цэлае войска анёлаў, гатовых змагацца за цябе і абараняць цябе. Гэта Божы дар для кожнага з нас! Але каб яны маглі дапамагчы, трэба звярнуцца да Бога. Таму, калі збіраешся ў дарогу, блізкую ці далёкую, не забудзься памаліцца перад выхадам з дому.
Едзеш ты ў адпачынак ці на працу – аддай свае планы ў Божыя рукі. Папрасі Яго аберагаць цябе ў дарозе, благаславіць твае крокі, каб усё, што ты робіш, было Яму даспадобы і прыносіла табе радасць.
Трымай сваё сэрца блізка да Бога і не забывай пра хітрасці ворага. Будзь пільным і не пакідай малітвы, бо ён ходзіць, як леў рыкаючы, шукаючы, каго б праглынуць.
Давер свае планы Божай волі, і табе будзе шанцаваць ва ўсім, за што возьмешся. Як кажа Біблія: «Гасподзь будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад сёння і навекі» (Псальм 121:8).
"Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе!
Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою!
Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"
Вось, Я пасылаю перад табою анёла, каб ён захоўваў цябе ў дарозе і ўвёў цябе ў месца, якое Я падрыхтаваў.
І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».
I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».
Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.
Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».
Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.
Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
А калі ён ішоў, сталася, як ён наблізіўся да Дамаску, што неспадзявана агарнула яго сьвятло з неба.
ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.
Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.
«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».
Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.
ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца.
Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш ты захоўваць прыказаньні Ягоныя, ці не.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Я пайду перад абліччам тваім, і зраўняю ўзвышанае, і дзьверы мядзяныя разаб’ю, і засаўкі жалезныя паламаю.
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.