І радзілася ўся царква, каб спраўляць [сьвята] наступныя сем дзён, і спраўлялі [сьвята] сем дзён з радасьцю;
Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
I будуць захоўваць сыны Ізраіля суботу, каб рабіць супачынак у пакаленьнях сваіх. [Гэта] запавет вечны.
І знайшлі напісанае ў Законе, які ГОСПАД загадаў праз рукі Майсея, каб жылі сыны Ізраіля ў буданах у сьвята, якое ў сёмым месяцы. І таму абвясьцілі і паведамілі ў-ва ўсіх гарадах і ў Ерусаліме, кажучы: «Ідзіце ў горы і прынясіце галінкі аліўкавыя і галінкі сасновыя, і галінкі міртавыя, і галінкі пальмавыя, і галінкі дрэваў лісьцястых, і зрабіце буданы згодна з тым, што напісана».
Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў маладзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя]. Брыдзіцца душа Мая сьвятамі маладзіка і ўрачыстасьцямі вашымі. Яны сталіся Мне цяжарам, Я мучуся, іх пераносячы!
I ўбачыў Аарон, і збудаваў перад ім ахвярнік, і ўсклікнуў Аарон, і сказаў: «Сьвята для ГОСПАДА заўтра».
І станецца, што з маладзіка ў маладзік, з суботы ў суботу будзе прыходзіць кожнае цела, каб пакланіцца перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД.
і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або ахвяры крывавыя, або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабраахвотныя, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці з авечак,
І загадаў ім Майсей, кажучы: “Калі пройдзе сем гадоў, у год дараваньня [даўгоў], у сьвята Намётаў, калі ўвесь Ізраіль прыйдзе, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем у вушы іхнія.
Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы.
Давай дзесяціну з усіх пладоў насеньня твайго, з таго, што поле штогод родзіць. І еш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, на тым месцы, якое Ён выбраў, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна твайго, і алею твайго, і першародных валоў тваіх і авечак тваіх, каб вучыўся ты баяцца ГОСПАДА, Бога твайго, у-ва ўсе дні.
і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.
І палічыш сем гадоў суботніх, сем разоў па сем гадоў, і будзе дзён сямі гадоў суботніх сорак дзевяць гадоў. У дзясяты дзень сёмага месяца затрубіш у рог, у Дзень Перамольваньня няхай разыйдзецца [гук] рогу па ўсёй зямлі вашай.
А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца сьвята Праснакоў для ГОСПАДА. Сем дзён будзеце есьці праснакі.
У сёмым [месяцы], у пятнаццаты дзень месяца ў сьвята будзе ён ахвяроўваць сем дзён як ахвяру за грэх, так і цэласпаленьне, як ахвяру хлебную, так і алей.
У першым [месяцы], у чатырнаццаты дзень месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сямі- дзённае, калі будзеце есьці праснакі.
І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].
І сыны Ізраіля, якія былі ў Ерусаліме, спраўлялі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю вялікай; і хвалілі ГОСПАДА дзень пры дні лявіты і сьвятары з усёй моцай для [славы] ГОСПАДА.
і паводле парадку дня кожны ўзносіў [ахвяры] паводле прыказаньня Майсея ў суботы, у маладзік і на ўрачыстыя сьвяты, тройчы ў год: у сьвята Праснакоў, і ў сьвята Тыдняў, і ў сьвята Намётаў.
Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].
«У вызначаны час сыны Ізраіля павінны спраўляць Пасху. І здаралася, што мала дзён [стаяла] над Сялібай, і [сыны Ізраіля] паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. І здаралася, што воблака [стаяла] ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або [стаяла] воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу]. Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. Яны захоўвалі волю ГОСПАДА паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея. У чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам справіце яе паводле ўсіх адносна яе пастановаў і звычаяў».
У пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі зьберыцё плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе супачынак.
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца сьвята Намётаў, сем дзён для ГОСПАДА.
«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І будзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У першы дзень сёмага месяца будзе ў вас супачынак, сход сьвяты пры гуку трубаў.
Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэсваньня, сем поўных тыдняў, аж да дня пасьля сёмай суботы адлічыце пяцьдзясят дзён, і тады складзіце новую ахвяру хлебную для ГОСПАДА.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага. Ён патрасе сноп перад абліччам ГОСПАДА, каб Ён прыняў яго; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэта сьвяты Мае.
I будзеце захоўваць слова гэтае, як пастанову для сябе і для сыноў вашых на вякі. I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, вы будзеце захоўваць служэньне гэтае. I станецца, што скажуць вам сыны вашыя: “Што гэта за служэньне ў вас?", а вы адкажаце: “Гэта ахвяра — Пасха для ГОСПАДА, Які абмінуў дамы сыноў Ізраіля ў Эгіпце, калі губіў Эгіпет, а дамы нашыя захаваў”». I схіліўся народ, і пакланіўся.
У пятнаццаты дзень гэтага месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці [толькі] праснакі. У першы дзень будзе сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы ў той дзень не рабіце.
У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.
Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
I Сьвята Тыдняў зробіш сабе, і [Сьвята] Пяршынаў жніва пшаніцы, і Сьвята Збору [ўраджаю] ў канцы году.
Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць [сьвяты] Мае. Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі]. I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля.
Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй. І будзеш весяліцца ў сьвята тваё ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх.
і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, са шчодрымі дабраахвотнымі ахвярамі, якія ты дасі паводле таго, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.
І станецца, што кожны пазасталы з усіх народаў, якія прыходзілі супраць Ерусаліму, будуць узыходзіць год у год, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, і сьвяткаваць Сьвята Намётаў.
І, бачачы, што гэта падабаецца Юдэям, дадаў, што схапіў і Пятра, а былі дні праснакоў, і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу.
І будзеце сьвяціць пяцідзясяты год, і абвесьціце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да уласнасьці сваёй, і кожны вернецца ў сям’ю сваю.
Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.
Была ж блізка Пасха юдэйская, і з усяго Краю многія ўзыйшлі ў Ерусалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.
I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
У дзень радасьці вашай, у сьвяты і ў маладзікі, пры вашых цэласпаленьнях і ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; і яны будуць нагадваньнем перад абліччам Бога вашага пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
У дзясяты [дзень] таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць.
Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.
А мы паплылі былі пасьля дзён праснакоў з Філіпаў і праз пяць дзён прыйшлі да іх у Трааду, дзе былі сем дзён.
І загадаў валадар усяму народу, кажучы: «Спраўляйце Пасху ГОСПАДА, Бога вашага, як напісана ў кнізе Запавету гэтага».
як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.
Гэта супачынак супачынкаў для вас. І будзеце ўпакорваць душы вашыя з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую».
I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкай; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную.
А ў апошні вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е.
«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Пост чацьвёртага і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага [месяца] будзе для дому Юды радасьцю і вясёласьцю, і сьвятам добрым. І любіце праўду і супакой!
А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.
І спраўлялі сыны Ізраіля, што былі [там], Пасху ў той час і Сьвята Праснакоў сем дзён.
І зробіць ГОСПАД Магуцьцяў на гары гэтай для ўсіх народаў гасьціну [са страваў] тлустых, гасьціну з вінаў адборных, з тлустым шпікам і адборнымі вінамі найвыдатнейшымі.
Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля.
І была радасьць вялікая ў Ерусаліме, бо ад дзён Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, не было такога ў Ерусаліме.
Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
А калі мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо небясьпечнае, бо ўжо і пост прамінуў, радзіў Павал,
Вы ідзіце на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ ня споўніўся».
А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.
Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якія будзеце складаць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія, кожную ў свой дзень,
І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.
пастанаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год. І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, і ў кожнай сям’і, і ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, памяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.
Гэты пяцідзясяты год будзе для вас годам юбілейным; ня будзеце сеяць, ня будзеце жаць таго, што вырасьце, і ня будзеце зьбіраць неабрэзанага вінаграду,
«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, і будуць яны склікаць усю грамаду, каб рыхтаваць табар [у дарогу].
І ўстанавіў Ерабаам сьвята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобнае да таго сьвята, якое ў Юдзе, і сам узыйшоў да ахвярніка. І зрабіў ён так у Бэтэлі, складаючы ахвяру крывавую быкам, якіх сам зрабіў. І паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.
А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля.
бо гэта будзе для вас юбілей, гэта будзе для вас сьвяты час. Будзеце есьці тое, што вырасьце на полі.
І ў першы дзень Праснакоў, калі заколваюць пасхальнае [ягня], кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?»
А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»