Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


126 Вершы з Бібліі пра развітанне

126 Вершы з Бібліі пра развітанне

Бывае цяжка развітвацца з кімсьці ці з нейкім месцам, да якога прыкіпела душа. Усім нам даводзіцца перажываць такія моманты развітанняў, адмоваў ад чагосьці, зменаў. І ведаеш, няма нічога дрэннага ці грэшнага ў тым, каб адчуваць смутак і плакаць.

Важна выказаць тое, што адчуваеш у такія хвіліны, выліць свой боль перад Богам. Ён дасць суцяшэнне, сілы і дапаможа выканаць Яго волю.

Але нельга дазваляць, каб смутак і боль занадта доўга трымалі цябе ў сваіх абдымках. Дай Богу выцерці твае слёзы і напоўніць сэрца радасцю. Ён верне ўсмешку на твае вусны. Павер.




ЛІКІ 6:24-26

"Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе! Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою! Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:33

А Бог супакою [няхай будзе] з усімі вамі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:6

Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 28:15

I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 31:49-50

і Міцпа, бо ён сказаў: «Няхай назірае ГОСПАД паміж мною і табою, калі разыйдземся адзін ад аднаго. і сказаў ім: «Я бачу аблічча бацькі вашага, што ён не такі да мяне, як учора ці пазаўчора. I Бог бацькі майго быў са мною. Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:11

Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:16

Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 12:31

I паклікаў ён Майсея і Аарона ўначы, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, і вы, і таксама сыны Ізраіля, і ідзіце, служыце ГОСПАДУ, як вы казалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 20:25

І цяпер вось ведаю, што больш ня ўгледзіце аблічча майго вы ўсе, сярод якіх я хадзіў, абвяшчаючы Валадарства Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 24:56

І ён сказаў ім: «Не затрымлівайце мяне. ГОСПАД даў посьпех на шляху маім, адпусьціце мяне, і я пайду да пана майго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:2-4

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся». Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай. Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 33:15

I сказаў [Майсей] Яму: «Калі ня пойдзе аблічча Тваё, не выводзь нас адгэтуль.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 33:27

Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 21:22

І ўсё, што будзеце прасіць у малітве з вераю, атрымаеце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:23

І загадаў ГОСПАД Егошуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 20:41-42

І калі пайшоў юнак, устаў Давід з паўднёвага боку, і ўпаў абліччам сваім на зямлю, і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас. І сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі, бо мы прысягнулі абодва ў імя ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД будзе між мною і табой, і паміж насеньнем маім і насеньнем тваім на вякі”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 13:11

І выбраў сабе Лот усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лот на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 19:19-21

І пайшоў адтуль [Ільля], і знайшоў Элісэя, сына Шафата. А ён араў, і дванаццаць параў валоў перад абліччам ягоным, і сам ён быў пры дванаццатай [пары]. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой. І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, кажучы: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэты час я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх». І [Элісэй] пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, і я пайду за табой». І ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?» І [Элісэй] вярнуўся ад яго, і ўзяў пару валоў, і склаў іх у ахвяру, а на ярме валоў зварыў мяса іхняе і даў народу, і яны елі. І ўстаў, і пайшоў за Ільлёю, і служыў яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:10

Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:7

Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:18

[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:12-14

Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада. Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся, але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:176

Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-2

Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца. І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго. Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула. І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”. Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла. Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 1:7-8

І сказаў ГОСПАД мне: «Не кажы: “Я юнак”, бо да ўсіх, да каго Я цябе пашлю, ты пойдзеш, і ўсё, што Я табе загадаю, будзеш казаць. Ня бойся абліччаў іхніх, бо Я з табою, каб цябе захоўваць, кажа ГОСПАД».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 29:11-13

Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею. Вы будзеце клікаць Мяне, і пойдзеце, і будзеце маліцца да Мяне, і Я выслухаю вас. І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шу­каць Мяне ўсім сэрцам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 3:17

«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:30

Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:13-16

Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:14

І калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:19-20

Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, І вось, стаўся вялікі землятрус; бо анёл Госпада, зыйшоўшы з неба, падыйшоўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сеў на ім. навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 10:29-30

Адказваючы, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «А што загадаў вам Майсей?» і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і маці, і дзяцей, і палёў, а ў будучым веку — жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:62

Але Ісус сказаў яму: «Той, хто ўзлажыў руку сваю на плуг і аглядаецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:42

А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:51-53

Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць супакой зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне. Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме падзеляцца, трое супраць двух і двое супраць трох. Падзеляцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; сьвякруха супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць сьвякрухі сваёй».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:33

Дзеткі, яшчэ трохі Я ёсьць з вамі. Будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Юдэям: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”, — так кажу цяпер і вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1-3

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне. Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне? Словы, якія Я гавару вам, не гавару ад Сябе. Айцец, Які ў-ва Мне, Ён робіць гэтыя справы. Верце Мне, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне; калі ж не, дзеля самых гэтых справаў верце Мне. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць тыя справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я да Айца Майго іду. І што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб быў праслаўлены Айцец у Сыне. Калі што папросіце ў імя Маё, Я зраблю. Калі любіце Мяне, захоўвайце прыказаньні Мае. І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі, Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам, бо іду падрыхтаваць вам месца. У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу Маім, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас. Хто мае прыказаньні Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, будзе любіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і зьяўлю яму Сябе». Кажа Яму Юда, не Іскарыёт: «Госпадзе! Што сталася, што Ты маеш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё; і Айцец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго. Хто ня любіць Мяне, не захоўвае словаў Маіх, а слова, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, Які паслаў Мяне. Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі. Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам. Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца. Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне. І цяпер Я сказаў вам, перш, чым сталася, каб, калі станецца, вы паверылі. І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:32-33

Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною. Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 20:37-38

Стаўся ж вялікі плач ва ўсіх, і, кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго, сумуючы найбольш дзеля слова, якое ён сказаў, што ўжо больш ня будуць бачыць аблічча ягонага. І праводзілі яго да карабля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17-19

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх. Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных. Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і не зьмешаныя з ліхім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:19-20

Вітаюць вас цэрквы Азійскія. Вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з царквою, якая ў іх доме. у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду. Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго пацалункам сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:1-4

Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе. Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое. Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя. Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам. Бо калі мы дзівачэем, дык дзеля Бога; калі пры розуме, дык дзеля вас. Бо любоў Хрыстова панукае нас, якія гэтак пастанавілі, што калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі. І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос. Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем. Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае. Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня. Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджаючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня. Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба, Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам». Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай. каб мы знайшлі сябе апранутымі, а ня голымі. Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:32

Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:28-29

Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе, дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-14

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:12-13

Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас, і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:7-8

але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх. Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:6

Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:12

змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 2:7

дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:13-14

Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе. Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:6-7

Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх, бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 1:5

Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапае, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:7-8

Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў. Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 3:1-2

Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу, Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь, ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе. Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там. Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу. Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя. Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн. на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:10

Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:1-3

Любоў братняя няхай застаецца. Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце. Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам; дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі. Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя, бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага. Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае. Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу. Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна. Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва. Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты. Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў. А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса, няхай удасканаліць вас у-ва ўсякай справе добрай, дзеля выкананьня волі Ягонай, робячы ў вас тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на вякі вякоў. Амэн. Прашу ж вас, браты, прыйміце слова пацяшэньня, бо я ж крыху напісаў вам. Ведайце, што брат наш Цімафей вызвалены; з ім разам, калі хутка прыйдзе, угледжу я вас. Прывітайце ўсіх кіраўнікоў вашых і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі. Ласка з усімі вамі. Амэн. Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:19-20

Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго, Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла. няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:24-25

Бо ўсякае цела — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кветка на траве; засохла трава, і кветка яе ўпала, але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:8

«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10-11

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе. Яму слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:18

і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:71

Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:3

Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:1

Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:75

Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:19

Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 3:20

Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:23

Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:10

Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:7

Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:25

І хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 13:2

А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:10

Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, заклаў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-7

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:19-22

Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога, у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, — збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень, на якім уся пабудова, ра­зам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе, на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:2-3

каб суцешыліся сэрцы іхнія, злучаныя ў любові і дзеля ўсякага багацьця пэўнага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога — і Айца, і Хрыста, Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў: «Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай», што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і вучэньня чалавечага? Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела. у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:13-14

Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі. Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:18-19

Гэткі загад даю табе, дзіця [маё] Цімафей, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся згодна з імі добрым змаганьнем, маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое, некаторыя разьбіліся ў веры;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:11-13

Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім; калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас; калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:11-14

Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей, якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку, чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:17

усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:17

І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:14-15

Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю. Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: «Ты — мой Бог!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:1-3

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў. ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне, бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне. Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё. Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!» Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!» Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой! Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой. І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:34-35

Шчасьлівы чалавек, які слухае мяне, чуваючы кожны дзень пры брамах маіх, стоячы на варце пры парозе дзьвярэй маіх. Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і атрымае ласку ад ГОСПАДА,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3-4

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца. Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:34

Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:1-3

Пасьля гэтага прызначыў Госпад іншых семдзясят і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і месца, куды Сам меўся ісьці. А калі прыйдзеце ў які горад, і ня прыймуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажыце: “І пыл, які прыліп да нас ад вашага гораду, абтрасаем вам. Аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”. Кажу ж вам, што Садому ў дзень той лягчэй будзе, чым гораду гэткаму. Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле. Але Тыру і Сідону лягчэй будзе на судзе, чым вам. І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш. Хто слухае вас, той Мяне слухае, і хто адкідае вас, той Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, той адкідае і Таго, Хто паслаў Мяне». А семдзясят вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе! І дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё». Ён жа сказаў ім: «Я бачыў шатана, які ўпаў з неба, як бліскавіца. Вось, Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам. Тады сказаў ім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала. Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё. Аднак жа з таго ня радуйцеся, што духі вам падпарадкоўваюцца; але радуйцеся з таго, што імёны вашыя запісаны ў небе». У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе». І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў: «Усё Мне аддадзена Айцом Маім; і Хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, акрамя Айца, і Хто ёсьць Айцец, ня ведае ніхто, акрамя Сына і каму Сын хоча адкрыць». І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: «Шчасьлівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце! Бо кажу вам, што многія прарокі і валадары хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і ня бачылі; і пачуць тое, што вы чуеце, і ня чулі». І вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?» Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?» Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе». [Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць» Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?» Ідзіце! Вось, Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:16

Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш заставаўся; каб тое, што папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:14

Усё ў вас няхай будзе ў любові.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:17-19

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці; каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся, зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5-6

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе», так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Госпадзе, які Ты цудоўны для мяне! Славіць Цябе — гэта асалода. Мая душа ўзвялічвае Тваю веліч і моц. Ты цудоўны, верны і справядлівы. Ойча, мы выказваем Табе ўсю нашу падзяку за тое, што Ты некалі з'явіўся з сілай і славай на гэтым месцы і ў нашым жыцці. Дзякуй за прывілей сабрацца разам як царква, каб сумесна ўзвялічыць Цябе і выказаць нашу падзяку за ўсё, што Ты зрабіў і зробіш для нас. Пане Езу, просім Цябе, дапамажы нам захаваць у сэрцы і ўжыць на практыцы ўсё, што мы атрымалі сёння. Дазволь нам вярнуцца дадому з благаславеннем, без перашкод, і пачаць новы тыдзень плённа. Аб'яўляю, што ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, любоў Бога і еднасць Святога Духа няхай будуць з усімі намі. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы