З новым годам! Новы пачатак, новыя этапы… З узлётамі і падзеннямі, з радасцю і, магчыма, з цяжкасцямі. Мы ж не ведаем, што чакае нас запаўне. Але ёсць Той, хто ведае ўсё пра нас – гэта Бог.
Давер свае планы Яму, і ўбачыш, як усё будзе складацца найлепшым чынам. Дай Яму кіраваць тваімі крокамі, і ты абавязкова знойдзеш поспех. Нават калі здаецца, што ўсё складана, што не хапае сіл ці рэсурсаў, памятай – Гасподзь дасць табе перамогу і рашэнне ў любой сітуацыі.
Уцягвай Бога ва ўсё, што робіш. Не паўтарай памылак мінулага, вырвіся з гэтага кола і дазвол Богу напісаць новую гісторыю твайго жыцця, гісторыю, якая вядзе да Яго дасканалай волі.
Пачнем гэты год з чытання Божага Слова і разважання над Яго абяцаннямі. Бо няма нічога больш каштоўнага і важнага для нашых адносін з Езусам, чым прысвяціць свой час і жыццё пошуку Бога.
Мінулы год быў і добрым, і няпростым. Што прынясе нам новы – невядома. Але ў Божым Слове мы знаходзім надзею і можам захаваць найлепшы настрой з дапамогай Святога Духа: «Навучу цябе і пакажу табе шлях, якім ты павінен ісці; параю цябе, вока Маё над табою» (Псальма 32:8).
Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.
Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.
Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.
«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».
Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.
каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Будзь жа ласкавы і дабраславі дом слугі Твайго, каб быў ён вечна перад абліччам Тваім, бо Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, прамовіў [гэта], і няхай дабраславенствам Тваім будзе вечна дабраслаўлёны дом слугі Твайго».
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
"Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе! Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою! Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"
Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы! На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.
I служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і Я аддалю хваробы спасярод цябе.
Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная. Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.
І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,
Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля! Скажыце народам: «ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І Ён будзе судзіць народы паводле справядлівасьці». Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй. Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае! Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.
«Паглядзіце на народы і прыгледзьцеся, і зьдзіўленьнем зьдзівіцеся, бо Я зраблю справу ў дні вашыя, што не паверыце, калі вам раскажуць [пра яе].
Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.
Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі, дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захоўваецца ў небе дзеля нас,
Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш. Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся. Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!
Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць, а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых. Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!
Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем. Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.
Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў. ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне, бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне. Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё. Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!» Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!» Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой! Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой. І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.
Заўсёды радуйцеся. Несупынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.