І Якуб назваў тое месца імем Пэнуэль, кажучы: «Бачыў я Бога тварам у твар, і збераглася душа мая».
ГАБРЭЯЎ 12:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Імкніцеся да міру з усімі і ўсвячайцеся, бо без гэтага ніхто не ўбачыць Бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Старайцеся мець мір з усімі і сьвятасьць, безь якое ніхто не пабачыць Госпада. |
І Якуб назваў тое месца імем Пэнуэль, кажучы: «Бачыў я Бога тварам у твар, і збераглася душа мая».
Ён будзе маліць Бога, і Бог будзе спагадны да яго, і ўбачыць твар яго радасным, і верне чалавеку яго справядлівасць.
Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва.
Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
Слухайце Мяне вы, якія ідзяце следам за справядлівасцю, якія шукаеце Госпада. Зважце на скалу, з якой вы высечаны, і на бяздонне ямы, з якой вы выцягнуты.
Соль добрая, а калі соль звятрэе, дык чым яе прысаліць? Майце ў сабе соль і мірна жывіце між сабою».
Цяпер жа, вызваленыя ад граху ды ўчыненыя паслугачамі Бога, маеце плод ваш на асвячэнне, а канец – жыццё вечнае!
Браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі дасканалымі, аднаго духа і аднае думкі.
Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
Ці ж закон працівіцца абяцанням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, то, сапраўды, з закону вынікала б справядлівасць.
Вось, гэта вы ведаеце, што ні адзін распуснік або нячысты ці сквапны, што з’яўляецца служыцелем ідалаў, не мае ўдзелу ў Валадарстве Хрыстовым і Божым.
Не кажу так, што я ўжо дасягнуў або ўжо стаўся дасканалым; але імкнуся, каб здабыць, як здабыў мяне Хрыстос Ісус.
дзеля ўзмацнення сэрцаў вашых без заганы ў святасці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі Яго святымі.
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
А ты, чалавек Божы, пазбягай гэтага. Шукай справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці.
Высцерагайся пажаданняў юнацкіх, але трымайся справядлівасці, веры, любові, супакою з тымі, што чыстым сэрцам заклікаюць Госпада.
І тыя навучалі нас, як ім здавалася, на кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас супольнікамі Яго святасці.
так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.
Калі ўсё гэта мае так разбурыцца, дык якімі павінны вы быць у святым жыцці і пабожнасці,
Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.
Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.