Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 120 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.

2 Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.

3 Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?

4 Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.

5 Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!

6 Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.

7 Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы