Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 КАРЫНФЯНАЎ 13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.

2 І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.

3 І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасць і цела сваё аддаў на спаленне, але любові не меў бы – ніякай мне з гэтага карысці.

4 Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,

5 не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае благога,

6 не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе,

7 усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.

8 Любоў ніколі не знікае. А вось, прароцтвы знікнуць, і мовы змоўкнуць, і веды занепадуць.

9 Бо мы часткова пазнаём і часткова праракуем.

10 Калі ж надыдзе дасканалае, тады знікне тое, што частковае.

11 Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, пазбыўся таго, што дзіцячае.

12 Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.

13 Дык цяпер трываюць гэтыя тры: вера, надзея і любоў; але большая з іх – любоў.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы