Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 133 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Песня ўзыходжання. Давідава.

1 Песня ўзыходжання. Давідава. Вось, як добра і як прыемна жыць братам у згодзе:

2 як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;

3 як раса Гэрмонская, што кладзецца расой на гару Сіён, бо там Госпад ссылае дабраславенне, жыццё вечнае.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы