Сказаў ён яму: «І я прарок, падобны да цябе; і анёл сказаў мне па загадзе Госпада, кажучы: “Вярні яго з сабою ў дом свой, і хай ён есць хлеб і п’е ваду”».
ЭФЭСЯНАЎ 4:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму. |
Сказаў ён яму: «І я прарок, падобны да цябе; і анёл сказаў мне па загадзе Госпада, кажучы: “Вярні яго з сабою ў дом свой, і хай ён есць хлеб і п’е ваду”».
Той, хто ходзіць беззаганна і робіць справядлівасць; той, хто гаворыць праўду ў сэрцы сваім;
Агіднасць для Госпада — вусны лжывыя, а тыя, што робяць сумленна, — падабаюцца Яму.
Не будзь сведкам супраць блізкага твайго беспадстаўна і не падманвай нікога вуснамі сваімі.
І сказаў Ён: «Напэўна, гэта Мой народ, сыны, якія Мяне не падмануць! І стаў Я ім Збаўцам».
Пракляцце і хлусня, забойства і крадзеж, і чужаложства распаўсюдзілася лішне, кроў памнажае кроў.
Дык вось што павінны вы рабіць: кажыце праўду кожны блізкаму свайму і ў супакоі судзіце ў брамах вашых,
«Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Пост чацвёртага месяца, і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзесятага месяца хай будзе для народа Юды ў радасць і пацеху і ў святыя ўрачыстасці; любіце толькі праўду і супакой”.
Вы ёсць ад бацькі вашага – д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька сваёй хлусні.
Адзін хлеб, таму мы, многія, творым адно цела, бо ўсе мы прычашчаемся ад аднаго хлеба.
І я не пасаромеўся ў тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы вам праўдзіва, так і сталася праўдай наша пахвала перад Цітам.
Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях,
Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.
Але цяпер адкіньце і вы ўсё: гнеў, мсцівасць, злосць, блюзненні і брыдкія словы з вуснаў вашых.
для распуснікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, брахуноў, крывапрысяжнікаў і супраць усяго іншага, што пярэчыць здаровай навуцы,
Сказаў жа адзін з іх, уласны іх прарок: «Крыцяне заўжды хлусяць, лютыя звяры, гультайскія жываты».
Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, што акручвае нас, будзем цярпліва бегчы ў вызначаным нам змаганні,
Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.
Дык адкінуўшы ўсякае ліха і ўсякую падступнасць, і крывадушнасць, зайздрасць ды ўсякае ачарненне,
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.
Ён адказаў ёй: «Калі буду звязаны дзевяццю вяроўкамі, якія ніколі не былі ва ўжытку, буду кволы і падобны да іншых людзей».