ПСАЛТЫР 52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў. 2 Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха». 2 Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха». 3 Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю? 4 Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік. 5 Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае. 6 Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык! 7 Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых. 8 Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго: 9 «Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх». 10 А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя. ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)