Так вось Бог, калі нішчыў гарады гэтай мясцовасці, памятаючы пра Абрагама, вызваліў Лота ад пагібелі ў гарадах, у якіх ён пражываў.
БЫЦЦЁ 8:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Бог, успомніўшы пра Ноя, і пра ўсіх жывуноў, і пра ўсіх жывёл, якія былі з ім у арцы, прывёў вецер на зямлю, і зменшыліся воды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўспомніў Бог пра Ноя, і пра ўсю жывёлу, і пра ўсё быдла, якія былі зь ім у каўчэзе; і навёў Бог вецер на зямлю, і воды спыніліся. |
Так вось Бог, калі нішчыў гарады гэтай мясцовасці, памятаючы пра Абрагама, вызваліў Лота ад пагібелі ў гарадах, у якіх ён пражываў.
ды для кожнай жывой душы, якая разам з вамі: ці з ліку птушак, ці з ліку жывёл і ўсіх звяроў зямлі, якія з вамі, — для ўсіх, якія выйшлі з аркі, для ўсіх звяроў зямлі.
Памятай дзеля гэтага пра мяне, Божа мой; ды не забывайся пра мае добрыя ўчынкі, якія зрабіў я ў доме Бога майго і ў службах Яго!
Таксама я загадаў левітам, каб ачысціліся і пайшлі пільнаваць брамы і святкаваць дзень суботні. І за гэта, такім чынам, памятай пра мяне, Божа мой, і будзь да мяне міласцівы паводле бязмежнай літасці Тваёй!
Памятай, Госпадзе, Божа мой, аб тых, што паганяць святарства і запавет святарскі і левіцкі!
і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.
О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!
Помні пра нас, Госпадзе, у спагаднасці да Твайго народа наведай нас збаўленнем Тваім,
Госпад памятаў пра нас і будзе дабраслаўляць нас: будзе дабраслаўляць Ён дом Ізраэля, будзе дабраслаўляць Ён дом Аарона,
Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,
Дыхнуў Ты Духам Тваім, і накрыла іх мора; яны патанулі, як свінец, у бурлівых водах.
І пачуў Ён стагнанне іх, і прыгадаў дагавор, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам;
Суша будзе на воды яго, яны перасохнуць, бо гэта зямля ідалаў, бо яны шалеюць ад страшыдлаў сваіх.
Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»
Забароніць Ён мору — і яно высыхае, і ўсе рэкі Ён ператварае ў пустыню. Млее Басан і Кармэль, і вяне кветка Лібана.
«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!
І будуць праходзіць праз мора трывогі, і ўдарыць іх хваля марская, і высахнуць усе глыбіні ракі; ды будзе ўпакорана пыхлівасць Асірыі і валадаранне Егіпта спыніцца.
Калі будзеце ісці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які змагаецца супраць вас, працягла трубіце ў трубы; і гэта будзе ўспамін аб вас перад Госпадам, Богам вашым, каб пазбеглі вы рук ворагаў вашых.
Сказаў яму Анёл Госпадаў: «Навошта трэці раз біў ты асліцу сваю? Я прыбыў, каб заступіць табе дарогу, бо нядобрая твая дарога і мне варожая.
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі знішчаны. І ўспомнены быў перад Богам вялікі Бабілон, і даў яму піць келіх віна лютасці гневу Яго.
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.