Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 105:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 Бо Ён узгадаў слова сьвятое Сваё да Абрагама, слугі Свайго,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 Ворагі іхнія ўціскалі іх, і яны ўпакорваліся пад рукою іхняю.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 105:42
12 Крыжаваныя спасылкі  

І пачуў Ён стагнанне іх, і прыгадаў дагавор, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам;


І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.


Ты выявіш Тваю вернасць Якубу, міласэрнасць — Абрагаму, як прысягаў бацькам нашым у дні старадаўнія.


Памятай Абрагама, Ізаака і Ізраэля, слуг Тваіх, якім пакляўся Ты Самім Сабою, кажучы: “Памножу семя вашае, як зоркі на небе, і ўсю гэтую зямлю, пра якую Я сказаў, дам семю вашаму; і завалодаеце ёю назаўсёды”».


Памятай пра паслугачоў Сваіх, Абрагама, Ізаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласць народа гэтага і на бязбожнасць, а таксама грэх,


Бо вось не дзеля справядлівасці тваёй і праваты сэрца твайго ўвойдзеш ты, каб завалодаць зямлёю іх, але за тое, што яны чынілі бязбожна; па прыходзе тваім Госпад, Бог твой, выганіць іх перад табой, каб споўніў Госпад слова Сваё, якое пад прысягай абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ізааку і Якубу.


Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы