Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 25:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Паўночны вецер спараджае дажджы, а язык, што паклёпнічае, — сумны твар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка [прыносіць] гнеў на тварах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 25:23
8 Крыжаваныя спасылкі  

Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,


плеткары, паклёпнікі, ненавіснікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,


Калі не хапае дроў, тухне агонь; і, калі прагнаны пляткар, сваркі ўціхаюць.


хто не падманвае языком сваім, не робіць благога блізкаму свайму і ганьбы не ўзводзіць на блізкага свайго;


З поўначы прыходзіць залатое надвор’е, а вакол Бога — велічнасць страшлівая.


Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.


Рабавалі і не спыняліся, спакушалі мяне, здзекаваліся з мяне з пагардаю, скрыгаталі зубамі сваімі супраць мяне.


З поўдня прыйдзе навальніца, а з поўначы — холад.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы