Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 137 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Над рэкамі Бабілона, там сядзелі мы і плакалі, калі ўспаміналі Сіён.

2 На вербах пасярод яго павесілі мы свае цытры.

3 Бо там тыя, што завялі нас у палон, прасілі песень у нас і тыя, што крыўдзілі нас, — радасці: «Паспявайце нам якую песню Сіёнскую!»

4 Як жа мы будзем спяваць песню Госпадаву ў чужой зямлі?

5 Калі б забыўся я пра цябе, Ерузалім, хай забудуся пра правіцу маю.

6 Хай прысохне язык мой да глоткі маёй, калі я не ўспомню пра цябе, калі я не пастаўлю Ерузалім на чале весялосці маёй.

7 Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».

8 Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла;

9 шчасны, хто схопіць і паб’е дзяцей тваіх аб камень.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы