Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада.

2 Нашэптвае несправядлівасць бязбожніку ў самым сэрцы яго; няма страху Божага перад вачамі яго.

3 Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.

4 Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.

5 Задумаў ён несправядлівасць у пасцелі сваёй, узыходзіць на любую благую дарогу, да ліхога не адчувае нянавісці.

6 Госпадзе, да неба міласэрнасць Твая і праўда Твая — да аблокаў;

7 Справядлівасць Твая, быццам горы Божыя, суды Твае — вялізная бездань: людзей і жывёл Ты збавіш, Госпадзе.

8 Як жа незлічона міласэрнасць Твая, Божа! Сыны ж чалавечыя будуць мець надзею пад покрывам крылаў Тваіх;

9 нап’юцца яны дастаткам дому Твайго і поіш Ты іх струменем асалоды Тваёй.

10 Бо ў Цябе крыніца жыцця, ды ў Тваім святле ўбачым мы святло.

11 Пашыр міласэрнасць Тваю на тых, што ведаюць Цябе, і справядлівасць Тваю — на тых, што простыя сэрцам.

12 Хай не топча мяне нага пыхлівага і рука грэшніка хай не дакранаецца мяне.

13 Вось жа паваліліся тыя, што чыняць несправядлівасць, — выгналі іх, і не змогуць яны падняцца.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы