Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
ІСАІ 1:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Князі твае няверныя, супольнікі зладзеяў; яны ўсе любяць дарункі і гоняцца за аднагародаю, а не спагадаюць сіраце, справа ўдоў да іх не даходзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Князі твае - законаадступнікі і пасобнікі злодзеяў; усе яны любяць дарункі і ўгоньваюцца за грашыма; не бароняць сіраты, і гора ўдавы ня абыходзіць ім. |
Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
Не прымай падарункаў, якія асляпляюць нават разважных і абвяргаюць словы справядлівых.
Хто дзеліцца са злодзеем — ненавідзіць душу сваю; чуе ён праклён, але і не выказвае гэтага.
Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра справядлівасць, дапамагайце пакрыўджанаму, заступайцеся за сірот, абараняйце ўдаву!
Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.
Дзеля таго паслухайце слова Госпада, вы, ашуканцы, якія валадарыце над Маім народам, які жыве ў Ерузаліме.
Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
«Гора вам, сыны бунтаўнікі, — кажа Госпад, — таму што спаўняеце намеры, ды не ад Мяне, і заключаеце пагадненне, але не ў Маім духу, каб далучыць грэх да граху!
Той, хто робіць па справядлівасці і гаворыць сумленна, хто адкідае здабыткі з рабавання, хто атрасае рукі свае ад прыняцця хабару, хто затыкае вушы свае, каб не чуць крыві, і заплюшчвае вочы, каб не бачыць ліхоцця,
Увесь дзень працягваў Я рукі Мае да народа бунтоўнага, які ішоў па нядобрай дарозе ўслед за сваімі задумамі;
Твае ж вочы і сэрца — толькі ўласнай карысці, праліцця нявіннай крыві, крыўды і гвалту.
дзеля ўсёй злачыннасці сыноў Ізраэля і сыноў Юды, якой дапускаліся яны, каб выклікаць Мой гнеў, яны, цары іх, князі іх, святары іх і прарокі іх, жыхары Юдэі і жыхары Ерузаліма.
быццам вартаўнікі палёў, яны сышліся над ёю навокал, бо была яна непакорнай Мне, — кажа Госпад. —
Дык пайду я да людзей заможных ды скажу ім, яны бо ведаюць шлях Госпада і прысуд Бога свайго”». Але яны таксама паламалі ярмо, парвалі путы.
Дзеля таго нішчыць іх леў з лесу, воўк пустыні выгубляе іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо павялічыліся грахі іх, узмацніліся іх адступніцтвы.
«Сын чалавечы, ты жывеш сярод народа ўпорыстага, які мае вочы, каб бачыць, і не бачыць, і мае вушы, каб чуць, і не чуе, бо гэта народ упорысты.
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.
Князі Юды сталіся падобныя да тых, што перасоўваюць межы; вылью на іх, як ваду, гнеў Свой.
Усе злачыннасці іх у Галгале, бо менавіта там Я іх зненавідзеў. Дзеля ліхоты ўчынкаў іх выкіну іх з дому Свайго. Не буду іх болей любіць. Усе іх князі — бунтаўнікі,
Бо пазнаў я многія вашы збродні і многія вашы грахі, о вы, крыўдзіцелі справядлівага, хабарнікі і прыгнятальнікі бедных у браме!
Князі яго судзяць за падарункі, і святары яго вучаць за плату, і прарокі яго прадказваюць за грошы ды спасылаюцца на Госпада, кажучы: «Ці ж няма Госпада паміж намі? Не спадуць на нас няшчасці».
Слухайце гэта, князі дому Якубава і суддзі дому Ізраэлева, якія паганіце справядлівасць ды крывіце ўсё простае,
За тое, што асілкі яго перапоўненыя злачыннасцю, ды жыхары яго кажуць няпраўду, і язык іх у вуснах іх — здрадлівы.
На ліхоту рукі іх гатовыя; князь вымагае падарункаў, і суддзя судзіць за хабар, і магнат выказвае жаданне душы сваёй, скажае справу.
і не крыўдзіце ўдоў і сірот, і чужынца ды беднага, і не спаганяйце ў сэрцах вашых злосці кожны супраць брата свайго”».
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Вось, выбраліся старэйшыны маабцаў са старэйшынамі мадыянцаў у дарогу, трымаючы ў руках падарункі для вешчуна. І, калі прыбылі да Балаама і перадалі яму ўсе словы Балака,
І кажа: «Напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы”, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
І навучаў іх, кажучы: «Няўжо не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
кажучы ім: «Напісана: “І будзе дом Мой домам малітвы”. А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.
І сыны яго не ішлі яго дарогамі, але збочылі з іх з-за хцівасці, і бралі хабары, і псавалі суд.