Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ВЫСЛОЎІ 29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.

2 З памнажэння справядлівых узвесяліцца народ; а ў валадаранне бязбожніка народ будзе стагнаць.

3 Чалавек, які любіць мудрасць, радуе бацьку свайго; а хто корміць распуснікаў — згубіць маёмасць.

4 Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.

5 Хто ліслівіць падманна блізкаму, ставіць сіло на ногі яго.

6 У граху несправядлівы чалавек захопліваецца пасткай, а справядлівы ўзрадуецца і ўзвесяліцца.

7 Справядлівы ведае справу бедных, а бязбожнік не мае ведаў.

8 Людзі небяспечныя горад раз’ядноўваюць, а мудрыя — утаймоўваюць абурэнне.

9 Мудры чалавек, калі паспрачаецца ў судзе з бязглуздым, — хай гневаецца ён, хай смяецца, — не знойдзе супакою.

10 Крыважэрныя ненавідзяць чыстасардэчнага; а справядлівыя рупяцца пра жыццё яго.

11 Бязглузды выяўляе ўвесь свой гнеў, а мудры ўціхамірвае яго.

12 Кіраўнік, калі ахвотна слухае словы маны, мае ўсіх слуг — бязбожнікаў.

13 Бедны сустракаецца з прыгнятальнікам, але Госпад дае святло для вачэй абаіх.

14 Цар, што па праўдзе судзіць бедных, — пасад яго будзе ўмацаваны назаўсёды.

15 Дубец і выкрыванне даюць мудрасць; а юнак, які пакідаецца на сваю волю, асаромлівае маці сваю.

16 У мностве бязбожнікаў будуць множыцца злачынствы, і справядлівыя ўбачаць іх пагібель.

17 Навучай свайго сына: ён і супакоіць цябе, і дасць асалоду душы тваёй.

18 Калі не хапае зроку, народ будзе раз’яднаны; шчасны, хто беражэ законнасць.

19 Словамі не можа быць навучаны слуга, бо разумее і пагарджае адказам.

20 Бачыў ты чалавека спрытнага ў размове? Неразумны будзе мець надзею больш за яго.

21 Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.

22 Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху.

23 Пыхлівасць чалавека панізіць яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.

24 Хто дзеліцца са злодзеем — ненавідзіць душу сваю; чуе ён праклён, але і не выказвае гэтага.

25 Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.

26 Многія шукаюць прыхільнасці кіраўніка, а суд для кожнага паходзіць ад Госпада.

27 Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы