Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ІСАІ 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,

2 сілача і ваяра, суддзю і прарока, вешчуна і старца,

3 пяцідзесятніка і магната, і раднага, і чараўніка, і разумнага запявалу —

4 і дасць ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі.

5 І ўзбурыцца народ, чалавек на чалавека ды кожны на блізкага свайго: хлопчык будзе нахабна крычаць на старога, ды прастак — на радавітага.

6 Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».

7 Усклікне ён у той дзень і скажа: «Я не лекар, у маім доме няма хлеба, няма адзення; не стаўце мяне кіраўніком народа».

8 Бо ўпаў Ерузалім і Юда ў заняпад прыйшоў, бо словы іх і задумы іх — супраць Госпада, а таму правакуюць яны вочы велічнасці Яго.

9 Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.

10 Скажыце справядліваму: «Добра!», бо будзе спажываць плод задум сваіх.

11 Гора бязбожніку за ліха: будзе яму адплата.

12 О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.

13 Падняўся Госпад, каб абвінаваціць, і стаіць, каб судзіць народы.

14 Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.

15 Чаму ж вынішчаеце вы народ Мой ды абліччы ўбогіх засмучаеце?» — кажа Госпад, Бог Магуццяў.

16 І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,

17 Госпад дасць, што лысымі стануць чарапы дачок Сіёна, і адыме Госпад у іх валасы.

18 У той час забярэ Госпад аздобу чаравічкаў,

19 і паўмесячыкі, завушніцы, бранзалеты і вэлюмы, дыядэмы і ланцужкі ля ног, і стужкі, і бутэлечкі на духмянасці,

20 і пярсцёнкі, і аздобы для ноздраў,

21 дарагія шаты, і накідкі, і шалі, і торбачкі,

22 і люстэрачкі, і тонкую бялізну, і наміткі ды сукенкі.

23 А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».

24 Мужы твае пагінуць ад меча, і волаты твае — у баях на вайне;

25 загалосяць і жалобай адзенуцца яе брамы, і, спустошаная, сядзе яна на зямлі.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы