ЁВА 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачулі трое сяброў Ёва пра ўсе гэтыя нягоды, што спасьціглі яго, і пайшлі кожны з свайго месца: Эліфаз Фэманіцянін, Вілдад Савхэянін і Сафар Нааміцянін, і сышліся, каб ісьці разам бедаваць зь ім і суцяшаць яго. |
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,
І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго.
Сыны ж Кетуры, наложніцы Абрагама, якіх нарадзіла: Замран, Ексан, Мадан, Мадыян, Ісбак, Суэ. А сыны Ексана: Саба і Дэдан. Сыны ж Дэдана: Асурым, і Летусім, і Леўмім.
Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;
Пагарджаць пачалі мною колішнія суразмоўцы мае, і той, каго я больш за ўсіх любіў, адвярнуўся ад мяне.
Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.
І прыйшлі да яго ўсе браты яго, і ўсе сёстры яго, і ўсе, хто раней яго ведаў, і елі з ім хлеб у яго доме, і ківалі над ім галавою, і пацяшалі яго з прычыны няшчасця, якое на яго саслаў Госпад. І кожны даў яму па аднаму срэбраніку і па адной залатой завушніцы.
Пасля таго як сказаў Госпад гэтыя словы Ёву, Ён сказаў Эліфазу Тэманіту: «Узгарэўся гнеў мой на цябе і на двух тваіх прыяцеляў, бо не гаварылі вы перада Мною праўдзіва, як паслугач Мой, Ёў.
Дык пайшлі Эліфаз Тэманіт, Балдад Сугіт і Зафар Нааматыт і зрабілі так, як было сказана ім Госпадам. І прыняў Госпад аблічча Ёва.
Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.
Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе?
Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?
Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
Памятайце пра вязняў, як быццам і вы разам з імі былі зняволенымі, і пра тых, што ў бедах і хваробах, бо і вы самі маеце цела.