Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 7:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 7:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

І разадраў ён адзенне, і надзеў зрэбніцу, і аплакваў сына свайго доўгі час.


І калі сабраліся ўсе дзеці яго, каб суцішыць боль бацькі, не хацеў ён слухаць суцяшэнняў і казаў: «Са смуткам пайду за сынам маім у апраметную». І плакаў па ім бацька яго.


і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.


і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.


Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.


Да Марыі ж і Марты прыйшло многа юдэяў, каб суцешыць іх па браце іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы