Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Адам, Сэт, Энос.

2 Кенан, Малаліэль, Ярэд,

3 Гэнох, Матусал, Ламэх,

4 Ной, Сэм, Хам і Яфэт.

5 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай і Яван, Тубал, Масок, Тыр.

6 А сыны Гамэра: Аскеназ, і Рыфат, і Тагарма.

7 А сыны Явана: Эліса, і Тарсіс, Гет і Рода.

8 Сыны Хама: Куш і Міцраім, Пут і Ханаан.

9 А сыны Куша: Саба і Хавіла, Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. А сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.

10 Куш жа быў бацькам Німрода: ён быў першым волатам на зямлі.

11 Міцраім жа быў бацькам Луда і Анама, і Лааба, і Нафтуа,

12 Патруса, і таксама Каслуха: з іх узніклі Філістын і Кафтор.

13 А Ханаан быў бацькам Сідона — першароднага, Хета,

14 Евусея, і таксама Амарэя, і Гергесея

15 і Гівея, і Арацэя, і Сінэя,

16 а таксама Арадзія, і Самарэя, і Эматэя.

17 Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам. А сыны Арама: Уц, і Гул, і Гетэр, і Мэс.

18 Арпаксад жа быў бацькам Салы, які і быў бацькам Гебэра.

19 А ў Гебэра нарадзілася два сыны: адзін на імя Пэлег, бо ў яго дні раздзялілася зямля, і імя брата яго Ектан.

20 Ектан жа быў бацькам Эльмадада, і Салефа, і Асармота, і Ярэ,

21 таксама Адарама, і Узала, і Дэклы,

22 таксама Абала, і Абімаэля, і Сабы,

23 і Афіра, і Хавіла, і Ёбаба; усе яны сыны Ектана.

24 Сэм, Арпаксад, Сала,

25 Гебэр, Пэлег, Рэў,

26 Сэруг, Нахор, Тэрах,

27 Абрам, ён жа Абрагам.

28 А сыны Абрагама: Ізаак і Ізмаэль.

29 І вось іх радаводы: першародны Ізмаэля — Набаёт, і Кедар, і Адбээль, і Мабсам,

30 Масма і Дума, Маса, Хадад і Тэма,

31 Етур, Нафіс, Цэдма, гэта сыны Ізмаэля.

32 Сыны ж Кетуры, наложніцы Абрагама, якіх нарадзіла: Замран, Ексан, Мадан, Мадыян, Ісбак, Суэ. А сыны Ексана: Саба і Дэдан. Сыны ж Дэдана: Асурым, і Летусім, і Леўмім.

33 А сыны Мадыяна: Эфа, і Эфэр, і Гэнох, і Абіда, і Эльдаа. Усе яны сыны Кетуры.

34 А Абрагам быў бацькам Ізаака, сынамі якога былі Эзаў і Ізраэль.

35 Сыны Эзава: Эліфаз, Рагуэль, Ягус, Ялам, Корэ.

36 Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Сэфо, Гатам, Кенэз, Тамна, Амалек.

37 Сыны Рагуэля: Нагат, Зара, Сама і Міза.

38 Сыны Сэіра: Лотан, Сабал, Цыбэон, Ана, Дышон, Эцэр, Дышан.

39 Сыны Лотана: Горы, Гемам; Тамна ж была сястрой Лотана.

40 Сыны Сабала: Алван, і Манагат, і Эбал, і Сэфо, і Анам. Сыны Цыбэона: Ая і Ана.

41 Сыны Аны: Дышон. Сыны Дышона: Гемдан, і Эсбан, і Етра, і Харан.

42 Сыны Эцэра: Більган, і Заван, і Якан. Сыны Дышана: Уц і Аран.

43 Гэта цары, якія валадарылі на зямлі Эдома перш, чым заваладарыў цар над сынамі Ізраэля: Бэла, сын Бэора, і імя горада яго Дэнаба.

44 Бэла памёр, і на яго месцы цараваў Ёбаб, сын Зары з Босры.

45 І, калі памёр Ёбаб, па ім цараваў Гусам з зямлі Тэман.

46 Адышоў таксама Гусам, і па ім цараваў Адад, сын Бэдада, які ўдарыў Мадыяна ў зямлі Мааб, і горад яго завецца Авіт.

47 І па смерці Адада, па ім цараваў Сэмля з Масрэкі.

48 Але і Сэмля памёр; і па ім цараваў Саўл з Рэхабота, што каля ракі.

49 Па смерці таксама і Саўла, цараваў па ім Баал-Ханан, сын Ахабора.

50 Але і ён памёр, і па ім цараваў Адад, якога горад называўся Паў; імя яго жонкі Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.

51 А па смерці Адада князямі замест цароў у Эдоме былі: князь Тамна, князь Алва, князь Етэт,

52 князь Агалібама, князь Эла, князь Пінон,

53 князь Кенэз, князь Тэман, князь Мабцар,

54 князь Магдыэль, князь Ірам. Яны былі кіраўнікамі Эдома.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы