Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
4 ЦАРСТВАЎ 20:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вярніся і скажы Эзэкіі, валадару народа Майго: “Гэта кажа Госпад, Бог Давіда, бацькі твайго: “Пачуў Я малітву тваю, убачыў слёзы твае, і, вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты пойдзеш у святыню Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вярніся і скажы Эзэкіі, правадыру народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае. Вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты ўвойдзеш у Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вярніся і скажы Эзэкію, уладыку народу Майго: так кажа Гасподзь Бог Давіда, бацькі твайго: Я пачуў малітву тваю, убачыў сьлёзы твае. Вось, я ацалю цябе; на трэці дзень пойдзеш у дом Гасподні; |
Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
І сказаў Госпад яму: «Я выслухаў малітву тваю і просьбу тваю, якімі ты маліўся перада Мною; і Я асвяціў святыню гэтую, якую ты пабудаваў, каб прабывала Імя Маё там вечна; і будуць там вочы Мае і сэрца Маё ва ўсе дні.
А Ісая, сын Амоса, паслаў да Эзэкіі, кажучы: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я пачуў тое, аб чым ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыба, цара асірыйцаў”.
і ўстрывожылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся перад Госпадам, пачуўшы прароцтвы супраць гэтага месца і жыхароў яго, што яны, напэўна, будуць у спусташэнні і ў праклёне, і раздзёр ты адзенне сваё, і плакаў перада Мною, — Я выслухаў цябе, — кажа Госпад. —
Такім чынам, у нашым войску Бог правадыр і Яго святары, якія трубяць у трубы і адклікаюцца да вас, сыны Ізраэля; не ваюйце супраць Госпада, Бога бацькоў вашых, бо гэта не карысна вам».
А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.
Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.
Ты палічыў вандраванні мае: пакладзі слёзы мае ў бурдзюку Тваім; ці не палічаны яны Табою?
кажучы: «Калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і будзеш рабіць справядлівае перад абліччам Яго, і скарышся настаўленням Яго і будзеш захоўваць усе Яго пастановы, то Я не навяду на цябе ніводнай хваробы, што навёў на Егіпет: бо Я — Госпад, лекар твой».
Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.
Вось, крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і ўбачыў Я смутак іх, як прыгнятаюцца яны егіпцянамі;
Ударыць тады Госпад Егіпет караю, і павернуцца да Госпада, а Ён улагодзіцца да іх і аздаровіць іх.
«Ідзі і скажы Эзэкіі: гэта кажа Госпад, Бог Давіда, бацькі твайго: “Чуў Я маленне тваё, бачыў слёзы твае, вось жа, дакіну да дзён тваіх пятнаццаць гадоў,
Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
“Я – Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”. Бог не ёсць Бог мёртвых, але тых, што жывыя».
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
Потым знайшоў яго Ісус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб не здарылася табе што горшае».
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.
Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.
бо Ягня, Які пасярод пасада, пасвіць іх будзе і вадзіць да крыніцы водаў жыцця, і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх».
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго:
«Заўтра ў гэтую самую пару, як і зараз, пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэньяміна, і ты памажаш яго на цара народа Майго Ізраэля, і ён вызваліць народ Мой з рук філістынцаў, бо ўзглянуў Я на народ мой; бо лямант яго дайшоў да Мяне».