ПСАЛТЫР 126 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Калі Госпад адмяняў няволю Сіёна, сталіся мы быццам ува сне. 2 Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад». 3 Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі. 4 Адмяні, Госпадзе, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі. 5 Тыя, што сеюць са слязамі, з радасцю жаць будуць. 6 Ідучы ідуць і плачуць, несучы зерне на пасеў. Вяртаючыся ж, ідуць з радасцю, несучы свае снапы. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)