Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Потым знайшоў яго Ісус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб не здарылася табе што горшае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Пасьля гэтага Ісус знаходзіць яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты стаўся здаровым, не грашы больш, каб ня сталася з табою нешта горшае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Потым Ісус спаткаў яго ў храме і сказаў яму: вось, ты стаў здаровы; не грашы болей, каб ня сталася з табою чаго горшага.

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 5:14
23 Крыжаваныя спасылкі  

Звыш таго, у час бяды сваёй ён, як раней, зневажаў Госпада. Ён — цар Ахаз.


І, пажыўшы ў супакоі, зноў вярнуліся яны, каб чыніць ліхоту перад абліччам Тваім; ды Ты аддаў іх у рукі ворагаў іх, і яны валадарылі над імі. І яны зноў навярнуліся і прызвалі Цябе; Ты ж выслухоўваў іх з неба і шмат разоў вызваляў іх у Сваёй вялікай міласэрнасці.


Караючы, пакараў мяне Госпад, але смерці мяне не аддаў.


Бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.


І цяпер мая галава падымаецца над непрыяцелямі маімі, якія мяне акружаюць. І складу ў палатцы Яго ахвяры гукання, заспяваю і псальм прамоўлю Госпаду.


Бо Той, Хто спаганяе за кроў, успомніў пра іх, не забыўся на плач убогіх.


Госпадзе, аздараві мяне! І пад гук цытры будзем спяваць усе дні жыцця нашага ў доме Госпада».


Ды сказаў Эзэкія: «Што будзе за знак, што я пайду ў дом Госпада?»


Калі той убачыць, што месца плямы паглыблена адносна скуры і валасы змянілі колер на белы, ён прызнае тады яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, каторая зацвіла на скуле.


А калі і дзеля гэтага не будзеце слухаць Мяне і будзеце хадзіць супраць Мяне,


калі ахвяра будзе выказам падзякі, то хай складаюць хлябы без закваскі, скропленыя алеем, і прэсныя аладкі, змочаныя алеем, ды прыгатаваную пшанічную муку ў выглядзе аладак, скропленых сумессю алею.


Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, жывуць там. І будзе пазнейшае чалавеку таму горшым за першае. Так будзе і гэтаму роду крывадушнаму».


А калі Ісус убачыў іх веру, кажа спаралізаванаму: «Дзіця, даруюцца грахі твае».


А той, хто быў аздароўлены, не ведаў, Хто гэта быў; бо Ісус адышоўся ад людзей, што сабраліся ў тым месцы.


І быў там адзін чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.


Адказала яна: «Ніхто, Госпадзе». Дык Ісус сказаў ёй: «І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы».


Бо даволі, што ўжо ў мінулыя часы вы, дзеля выканання волі паганаў, жылі ў распусце, пажадлівасцях, у злоўжыванні віном, гулянках, папойках і ў агідным балванахвальстве.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы