Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 56 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Паводле «Галубка далёкіх тэрэбінітаў». Давідаў. Міктам. Калі яго філістынцы затрымалі ў Геце.

2 Пашкадуй мяне, Божа, бо растаптаў мяне чалавек, цэлы дзень нападаючы, апанаваў мяне.

3 Тапталі мяне непрыяцелі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе проці мяне, о Найвышэйшы!

4 У які дзень нападзе на мяне страх, я ў Табе, Усемагутны, маю надзею.

5 У Богу, слова Якога я слаўлю, у Богу паклаў я надзею: не баюся: што можа зрабіць мне чалавек?

6 Цэлы дзень перашкаджалі яны маім справам, усе задумы іх адносна мяне — на ліха.

7 Усчынялі яны лаянку, строілі падкопы, самі сачылі за крокамі маімі. Так, як шукалі яны душу маю,

8 так аддай ім за несправядлівасць, выгубі ў гневе народы, Божа.

9 Ты палічыў вандраванні мае: пакладзі слёзы мае ў бурдзюку Тваім; ці не палічаны яны Табою?

10 Тады павернуцца непрыяцелі мае назад, у які б дзень ні паклікаў я Цябе: вось, спазнаў, што Ты — мой Бог.

11 У Богу, слова Якога буду хваліць, у Госпадзе, слова Якога буду хваліць,

12 у Богу маю я надзею, не буду баяцца: што зробіць мне чалавек?

13 На мне, Божа, абяцанні Твае; аддам я ўхваленні Табе,

14 бо Ты ўратаваў душу маю ад смерці і ногі мае ад падзення, каб хадзіў я перад Богам у святле жывых.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы