Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 65 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Песня.

2 Божа, Ты варты гімна на Сіёне; і перад Табой хай споўніцца абяцанне ў Ерузаліме.

3 Ты выслухоўваеш малітвы; да Цябе прыходзіць кожнае цела з-за грахоў,

4 і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.

5 Шчасны той, каго Ты абярэш і прымеш; будзе жыць ён у палацах Тваіх. Мы напоўнімся дабротамі дому Твайго, святасцю святыні Тваёй.

6 Дзівосным чынам у справядлівасці Ты пачуеш нас, Божа збаўлення нашага, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.

7 Ты — што ўмацоўваеш горы магуццем Тваім, апярэзаны сілаю.

8 Ты — што глушыш шум мора, шум хваль яго і бунт народаў.

9 І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.

10 Наведаў Ты зямлю і навадніў яе, узбагаціў Ты яе разнастайна. Ручай Бога поўны водамі; уладкаваў Ты хлеб іх, бо так уладкаваў Ты яе.

11 Ты — што барозны яе вадою поіш, Ты — што глебу яе раўняеш; Ты змягчаеш яе дажджамі, дабраслаўляеш яе пладамі.

12 Ты ўвянчаў год дабром Тваім, і сляды Твае будуць струменіцца тлушчам.

13 Будуць струменіцца пустынныя выганы, і ўзгоркі апяражуцца радасцю.

14 Лугі апрануліся ў авечак, і лагчыны напоўняцца хлебам; будуць усклікаць яны і гімн [Табе] заспяваюць.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы