каб Ты выслухаў просьбу паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, аб чым будуць прасіць Цябе на гэтым месцы; і ты пачуеш з месца прабывання Твайго, у нябёсах, і, калі выслухаеш, будзеш спагадны.
ПСАЛТЫР 123:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, - |
каб Ты выслухаў просьбу паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, аб чым будуць прасіць Цябе на гэтым месцы; і ты пачуеш з месца прабывання Твайго, у нябёсах, і, калі выслухаеш, будзеш спагадны.
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.
Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?
А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага”.