Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 123 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 123

1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах.

2 Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі.

3 Зьлітуйся над намі, ГОС­ПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!

4 Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.

Сачыце за намі:



Аб'явы