1 Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
2 Падыміце рукі вашы да святыні і дабраслаўляйце Госпада.
3 Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, Які стварыў неба і зямлю.
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017