Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 130 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. З глыбіняў прызываю я Цябе, Госпадзе;

2 Госпадзе, выслухай голас мой. Хай будуць вушы Твае нахілены да голасу малення майго.

3 Калі будзеш аглядаць несправядлівасці, Госпадзе, хто ж вытрымае?

4 Бо ў Цябе — адпушчэнне [грахоў], каб мы шанавалі Цябе.

5 Пакладаюся на Госпада; трымалася душа мая слова Яго;

6 усклала надзею душа мая ў Госпадзе больш, чым вартаўнікі світання.

7 Хай ускладзе надзею Ізраэль у Госпадзе, бо ў Госпада — міласэрнасць і шчодрае адкупленне — у Яго.

8 І Ён адкупіць Ізраэль ад усіх несправядлівасцей яго.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы