ПСАЛТЫР 129 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль, 2 часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне. 3 На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае. 4 Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў. 5 Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён. 6 Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць, 7 не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы. 8 І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!» |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)