ПСАЛТЫР 141 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Псальм. Давідаў. 1 Псальм. Давідаў. Госпадзе, клічу я Цябе, хутка памажы мне; паслухай голасу майго, калі прызываю Цябе. 2 Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра. 3 Пастаў варту, Госпадзе, для вуснаў маіх, сторажаў ля дзвярэй вуснаў маіх. 4 Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх. 5 Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх. 6 Кінутыя ў ліхія рукі суддзяў сваіх пачуюць словы мае, бо яны былі лагоднымі. 7 Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла. 8 Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй. 9 Сцеражы мяне ад сіла, якое наставілі на мяне, і ад спакусаў тых, што чыняць несправядлівасць. 10 Хай грэшнікі ўсе разам паўпадаюць у свае петлі і дай, каб я выйшаў цэлы. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)