Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 123 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 123

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -

2 калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, -

3 дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;

4 воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;

5 прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.

6 Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!

7 Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.

8 Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.

Сачыце за намі:



Аб'явы