Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 123 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.

2 Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.

3 Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,

4 бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы