Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 128 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. Шчасны кожны, хто шануе Госпада, хто ходзіць па Яго дарогах.

2 Бо з працы рук тваіх будзеш харчавацца, шчасны будзеш і добра будзе табе.

3 Жонка твая, як плодная галінка вінаграду ў пакоях дому твайго; сыны твае, як парасткі аліўныя вакол твайго стала.

4 Вось, так дабраславёны будзе чалавек, які шануе Госпада.

5 Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, а ты глядзі на даброты Ерузаліма ва ўсе дні жыцця твайго,

6 і глядзі на сыноў тваіх сыноў. Супакой над Ізраэлем!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы