ПСАЛТЫР 122 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Песня ўзыходжання. Давідава. 1 Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў». 2 Ужо стаяць ногі нашы ў тваіх брамах, Ерузалім. 3 Ерузалім, што быў пабудаваны як горад увесь заключаны ў адно цэлае. 4 Туды прыходзяць пакаленні, пакаленні Госпада, па законе Ізраэля, каб праслаўляць імя Госпада. 5 Бо там пастаўлены пасады суду, пасады дому Давідава. 6 Прасіце таго, што [прыносіць] супакой Ерузаліму: «Хай жывуць у супакоі тыя, што любяць Цябе! 7 Хай будзе супакой у Тваіх мурах, бяспека ў палацах Тваіх!» 8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх прамоўлю: «Супакой Табе!» 9 Дзеля дому Госпада Бога нашага буду прасіць табе дабра. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)