ПСАЛТЫР 25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 АЛЕФ. Давідаў. 1 АЛЕФ. Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю. 2 БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае. 3 ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці. 4 ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам. 5 ГЭ. Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. ВАЎ. На Цябе спадзяюся штодня. 6 ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя! 7 ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе. 8 ТЭТ. Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях; 9 ЁД. пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх. 10 КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго. 11 ЛЯМЭД. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі. 12 Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае. 13 НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю. 14 САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет. 15 АЙН. Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі. 16 ФЭ. Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны. 17 САДЭ. Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх. 18 Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае. 19 РЭС. Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне. 20 СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе. 21 ТАЎ. Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе. 22 ФЭ. Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)