ПСАЛТЫР 101:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не стаўлю перад вачамі маімі ўчынак нячысты, ненавіджу я таго, хто ўчыняе крывадушныя справы; не дакранаецца да мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне. |
А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.
Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.
У вусны мае ўклаў Ён песню новую, песню Богу нашаму. Убачаць многія і спалохаюцца, і будуць мець надзею ў Богу.
І адступалі, і крывадушнічалі, як і бацькі іх, пераварочваліся назад, як крывы лук,
Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, — з рукі грэшніка вызваліць іх.
Не будзь прагны да жонкі блізкага свайго. Не зажадай дома яго, ані раба, ані рабыні, ані вала, ані асла, і нічога, што ёсць у яго».
Звярнулі хутка з дарогі, якую Я ім паказаў, і зрабілі сабе цяля літое і пакланіліся яму, прыносячы ахвяры, і сказалі: “Гэта багі твае, Ізраэль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай”».
Страх Госпадаў — ненавідзець высакамер’е, пыхлівасць, ліхую дарогу, зло, ненавідзець і крывадушныя вусны.
Лепш бачыць вачамі, чым марна імкнуцца за жаданнямі; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Той, хто робіць па справядлівасці і гаворыць сумленна, хто адкідае здабыткі з рабавання, хто атрасае рукі свае ад прыняцця хабару, хто затыкае вушы свае, каб не чуць крыві, і заплюшчвае вочы, каб не бачыць ліхоцця,
Твае ж вочы і сэрца — толькі ўласнай карысці, праліцця нявіннай крыві, крыўды і гвалту.
Захочуць яны палёў — і забіраюць іх сілаю, захочуць дамоў — і адбіраюць іх. І бяруць у няволю чалавека і дом яго, рабуюць чалавека і спадчыну яго.
і хай ніводзін з вас не думае ў сэрцы сваім ліха супраць прыяцеля свайго, і не любіце прысягі лжывай: бо ўсё гэта ёсць тое, што Я ненавіджу”, — кажа Госпад».
А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну, прагнучы яе, ужо яе зчужаложыў у сэрцы сваім.
Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з таго праклятага, каб Госпад адвярнуўся ад абурэння гневу Свайго і злітаваўся над табой, і памножыў цябе, як прысягнуў бацькам тваім,
Сцеражыся, каб не падкралася да цябе нягодная думка: “Блізка сёмы год, год даравання”, каб не адводзіў ты вачэй сваіх ад убогага брата свайго, не жадаючы даць яму той пазыкі, якой ён патрабуе, каб той не прызываў Госпада супраць цябе ды каб не сталася гэта грахом.
Толькі будзьце мужнымі, каб пільнаваць усё, што напісана ў кнізе закону Майсея, і не адхіляцца ад гэтага ані ўправа, ані ўлева;
Лепш было б ім дарогі справядлівасці не ведаць, чым, пазнаўшы, адвярнуцца назад ад дадзенага ім святога прыказання.
Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.
«Шкадую, што Я паставіў Саўла царом, бо адступіўся ён ад Мяне і не спаўняе словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да Госпада.