Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 Адвярні вочы мае, каб не глядзелі на марнасць; на дарозе Тваёй ажыві мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:37
12 Крыжаваныя спасылкі  

І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.


Заключыў я дамову з вачамі сваімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну.


ДАЛЕТ. Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.


Вось жа жадаю я Тваіх пастаноў: па законнасці Тваёй ажыві мяне.


Ты паказаў мне шматлікія і ліхія беды; ды зноў ажывіў Ты мяне і з бездані зямной ізноў вывеў.


Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.


Вочы твае хай глядзяць прама, а павекі хай накіраваны будуць перад сабой.


Той, хто робіць па справядлівасці і гаворыць сумленна, хто адкідае здабыткі з рабавання, хто атрасае рукі свае ад прыняцця хабару, хто затыкае вушы свае, каб не чуць крыві, і заплюшчвае вочы, каб не бачыць ліхоцця,


Калі іх убачыце, прыгадаеце ўсе прыказанні Госпада і споўніце іх, і не ідзіце за думкамі вашымі і вачамі, якія аддаюцца распусце праз розныя рэчы,


А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну, прагнучы яе, ужо яе зчужаложыў у сэрцы сваім.


убачыў бо я між здабычы вельмі прыгожы плашч з Сэнаара, і дзвесце сікляў срэбра, і залаты пруток у пяцьдзесят сікляў вагі; і зажадаў я іх, і забраў іх, і схаваў у зямлі ў сярэдзіне маёй палаткі, і срэбра пад імі».


Бо ўсё, што ў свеце: пажаданне цела, пажаданне вачэй ды пыхлівасць жыццёвая – не ад Айца, але ад свету.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы