Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
ЁВА 10:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно? Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне. Чаму зноў у парахно мяне вяртаеш? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Успомні, што Ты, як гліну, урабіў мяне, і ў пыл ператвараеш мяне? |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
У поце твару твайго будзеш есці хлеб, аж пакуль не вернешся ў зямлю, з якой ты ўзяты, бо ты пыл і ў пыл вернешся».
Наколькі ж болей — тыя, што жывуць у гліняных дамах, падмурак якіх стаіць у парахне. Звядуцца яны, быццам моль!
Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»
Калі ж Ты адвернеш аблічча Тваё, яны ўстрывожацца; адымеш дыханне ў іх, і яны загінуць, і абернуцца ў парахно сваё.
Помні пра нас, Госпадзе, у спагаднасці да Твайго народа наведай нас збаўленнем Тваім,
Нібы вада, я ўвесь выліўся, і рассыпаліся косці мае. Зрабілася сэрца маё, быццам воск, расплаўляючыся ў сярэдзіне ўлоння майго.
Як доўга, Госпадзе, ці вечна будзеш хавацца? [Як доўга,] быццам агонь, будзе палымнець Твой гнеў?
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.
А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!
«Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраэля, як гэты ганчар? — кажа Госпад. — Бо вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраэля, у Маёй руцэ.
Ці ж ганчар над глінай не мае ўлады, каб з таго самага месіва зрабіць адну пасудзіну для пачэснага ужытку, а другую – для непачэснага?
І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.