Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 45:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок паміж чарапкоў зямных! Ці кажа гліна ганчару: «Што ты робіш?», або ці кажа выраб [майстру]: «Ты ня маеш рук»?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок з чарапкоў зямных! Ці скажа гліна ганчару: «што ты робіш?» і твая дзея ці скажа пра цябе: «у яго няма рук»?

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 45:9
22 Крыжаваныя спасылкі  

А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!


«Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраэля, як гэты ганчар? — кажа Госпад. — Бо вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраэля, у Маёй руцэ.


Пераваротнае вашае думанне! Ці ж можа быць ганчар зраўняны з глінай, ці ж можа твор сказаць творцы свайму: «Не зрабіў ты мяне», а гаршок, можа, скажа ганчару свайму: «Не ўмееш»?


Ці ж будзе выхваляцца сякера перад дрывасекам? Або ці ўзносіцца піла над тым, хто цягае яе? Як быццам бы бізун пачне панукаць таго, хто падымае яго, ды палка пачне ўздымацца на таго, хто не дрэва!


Няма мудрасці, ані разважлівасці, ані законнасці супраць Госпада.


«Наставіў Я на цябе сіло і схапіў цябе, Бабілон, а ты не ведаў. І знайшлі цябе і схапілі, бо ты правакаваў Госпада.


Ці ж нам раздражняць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?


Калі Ён раптам схопіць [каго], хто ж Яму перашкодзіць? Або хто можа сказаць: “Што Ты робіш?”


Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе на ўсе словы?


«Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне.


Для таго, што існуе, ужо названа імя яго; і вядома, што ёсць чалавек і што не можа ён выступаць у судзе супраць таго, хто мацнейшы за яго.


Гора таму, хто кажа бацьку: “Навошта родзіш?”, або маці: “Навошта нарадзіла?”


А пра Ёакіма, цара Юдэйскага, скажаш: гэта кажа Госпад: “Ты спаліў гэты скрутак, кажучы: “Чаму напісаў ты ў ім абвестку: напэўна, прыйдзе цар Бабілона, і знішчыць гэтую зямлю, і вынішчыць з яе людзей і жывёлу?”


Ён мудры сэрцам і магутны сілаю; хто супрацівіўся Яму і застаўся цэлым?


Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно?


Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы