І адкрыліся глыбіні мора, і адчыніліся фундаменты сусвету ад ушчування Госпада, ад подыху духу гневу Яго.
ПСАЛТЫР 18:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пусціў Ён стрэлы Свае і рассыпаў іх, насыпаў маланак і ўстрывожыў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён пусьціў стрэлы Свае, і расьцярушыў іх, і мноствам маланак зьбянтэжыў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай будуць словы з вуснаў маіх і помыслы сэрца майго даспадобы Табе, Госпадзе, цьвярдыня мая і Збаўца мой! |
І адкрыліся глыбіні мора, і адчыніліся фундаменты сусвету ад ушчування Госпада, ад подыху духу гневу Яго.
вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў сваю зямлю; і Я паб’ю яго мечам у яго зямлі”».
Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе, бо вось, непрыяцелі Твае загінуць і расцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасць.
І ў подыху абурэння Твайго сабраліся воды; і паўстала, як сцяна, цякучая хваля, і на сярэдзіне мора застылі бездані.
але судзіць будзе бедных па справядлівасці і будзе прымаць рашэнне па справядлівасці адносна ўпакораных на зямлі; і ўдарыць Ён зямлю дубцом вуснаў Сваіх, і заб’е духам вуснаў Сваіх бязбожніка.
Бо ад учора прыгатавана Тафэт, прыгатавана, глыбокая і шырокая, у кастры яе агонь і шмат дрэва; дыханне Госпада, як ручай серы, яе распаліць.
Гэта кажа Госпад: “Калі магчыма будзе змерыць неба ўгары і даследаваць падваліны зямлі ўнізе, тады і Я адкіну ўсё семя Ізраэля за ўсё тое, што яны зрабілі”, — кажа Госпад.
Нахлынулі на мяне воды аж па горла, бяздонне ахутала мяне, марская трава абвіла галаву маю.
Слухайце, горы, прысуд Госпадаў, і нахініце вушы, падваліны зямлі, бо Госпад судзіцца з народам Сваім, і Ізраэль будзе Ён вінаваціць.
І з’явіцца над імі Госпад, і, як маланка, вылеціць яго страла; і загрыміць Госпад Бог у трубу, і пойдзе ў бурах паўднёвых.
Сталася ж, калі Самуэль складаў ахвяру цэласпалення, філістынцы пайшлі ў бой супраць Ізраэля. У той жа дзень загрымеў Госпад грымотамі вялікімі над філістынцамі і напалохаў іх, і былі яны пабітыя ізраэльцамі.