ПСАЛТЫР 76 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня. 2 Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго. 3 І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне. 4 Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну. 5 Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу. 6 Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх. 7 Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь. 8 Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой. 9 З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася, 10 калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі. 11 Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны. 12 Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму. 13 Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)