І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў Давід суд і праведнасьць усяму народу свайму.
ІСАІ 11:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён будзе судзіць бедных па праўдзе, і дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісьціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб'е бязбожніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але судзіць будзе бедных па справядлівасці і будзе прымаць рашэнне па справядлівасці адносна ўпакораных на зямлі; і ўдарыць Ён зямлю дубцом вуснаў Сваіх, і заб’е духам вуснаў Сваіх бязбожніка. |
І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў Давід суд і праведнасьць усяму народу свайму.
Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны.
І, дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны гор затрэсьліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён.
Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!
І Я пакараю ў сусьвеце зло, і бязбожнікаў — за беззаконьне іхняе, і спыню пыху ганарлівых, і прыніжу фанабэрыю крыўдзіцеляў.
І будуць пасьвіцца першародныя бедных, і ўбогія адпачнуць бясьпечна, а корань твой Я вымару голадам і выб’ю рэшту тваю.
І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.
І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць.
і пакорныя павялічаць радасьць сваю ў ГОСПАДЗЕ, а ўбогія зямлі будуць цешыцца ў Сьвятым Ізраіля.
ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.
Подых Ягоны як паводка, вір якой дасягае шыі, каб прасеяць народы сітам загубы і ўкласьці цуглі ў пашчу народаў.
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.
Ашуканствы ашуканца ліхія, ён задумляе падступнае, каб загубіць бедных словамі хлусьлівымі, калі ўбогі будзе прамаўляць пра суд.
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
Высыхае трава, вяне кветка, бо вецер ГОСПАДА падзьмуў на яе. Сапраўды, народ — як трава.
І зрабіў Ён вусны Мае, як меч востры; у ценю рукі Сваёй схаваў Мяне. І зрабіў Ён з Мяне стралу вострую, і схаваў Мяне ў сагайдаку Сваім.
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
У тыя дні і ў той час Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе Ён чыніць суд і праведнасьць на зямлі.
сытымі і гладкімі, і перакрочваюць усякую меру зла. Яны ня судзяць справядліва справу сіраты, і маюць посьпех, і судовую [справу] ўбогіх не разглядаюць.
Дзеля гэтага Я абчэсваў іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх. І суды Мае як сьвятло выходзяць.
Шукайце ГОСПАДА, усе пакорныя зямлі, якія спаўняеце суд Ягоны; шукайце праведнасьці, шукайце ўпакораныя. Можа, вы схаваецеся ў дзень гневу ГОСПАДА.
І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.
сьляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім дабравесьціцца.
Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара
А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.
Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.
І меў Ён у правай руцэ Сваёй сем зорак, і з вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і твар Ягоны — як сонца, якое сьвеціць у сіле сваёй.
І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе.
І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.
Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.