ПСАЛТЫР 110 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 110 1 Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!» 2 Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: «Мей уладу сярод ворагаў тваіх!» 3 Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая. 4 Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка». 5 Госпад праваруч цябе ў дзень гневу Свайго скрышыць валадароў, 6 будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі. 7 Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву. |