Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁВА 4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Ёў 4

1 І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:

2 «Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?

3 Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.

4 Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.

5 Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.

6 Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?

7 Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?

8 Часьцей бачыў я [зьніш­чэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.

9 Ад гневу Божага яны гі­нуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.

10 Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.

11 Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.

12 І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.

13 У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,

14 ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.

15 Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.

16 І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру:

17 “Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?

18 Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знахо­дзіць правіннасьць.

19 Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.

20 Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.

21 І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня ма­юць розуму”.

Сачыце за намі:



Аб'явы