ПСАЛТЫР 76 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 76 1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў. 2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае. 3 І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне. 4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях) 5 Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы. 6 Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх. 7 Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь. 8 Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго? 9 З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні, 10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях) 11 Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся. 12 Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму. 13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных. |