Дайшла гэтая вестка да Мардахэя, і ён зараз жа перадаў Эстэр, і яна — цару ад імя Мардахэя.
РЫМЛЯНАЎ 11:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго! Біблія (пераклад А.Бокуна) О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя! Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя! |
Дайшла гэтая вестка да Мардахэя, і ён зараз жа перадаў Эстэр, і яна — цару ад імя Мардахэя.
Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»
Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.
Голас грому Твайго наўкола; асвяцілі маланкі Твае ўвесь свет, здрыганулася і затрэслася зямля.
Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэннем, і я буду радавацца справам рук Тваіх.
Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
А яна далей адступілася ад мяне. Далёка тое, што было, і глыбокая бездань. Хто даследуе яе?
тады зразумеў я, што адносна ўсіх спраў Божых чалавек не можа знайсці аніякай прычыны таго, што адбываецца пад сонцам; і чым больш чалавек будзе намагацца высветліць гэта, тым менш спасцігне; і нават калі мудрэц скажа, што ён зразумеў, ён не можа спасцігнуць.
Але гэта выйшла ад Госпада, Бога Магуццяў, — даў Ён цудоўную параду, павялічыў мудрасць.
Ці не ведаеш? Або ці не чуў? Бог, спрадвечны Госпад, Які стварыў межы зямлі, Ён не спыніцца, і не стоміцца, і не зняможацца; немагчыма спасцігнуць мудрасць Яго!
Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?
ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,
каб у наступных вяках выявіць нам незвычайныя багацці ласкі Сваёй у ласкавасці да нас у Хрысце Ісусе.
каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога
каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,
разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
якім захацеў Бог выявіць, якое багацце славы гэтай таямніцы сярод паганаў. Гэта ёсць Хрыстос у вас, надзея хвалы.