Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁВА 26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І сказаў у адказ Ёў:

2 «Як жа выслухаў ты кволага? І [так] ты падтрымліваеш плячо таго, хто нядужы?

3 Якую параду даў ты таму, хто не мае мудрасці? І разважнасць сваю паказаў ты вялікую.

4 Каго ты захацеў павучыць? І чый гэта дух, што выходзіць з цябе?

5 Вось жа цені дрыжаць пад водамі і тыя, што жывуць разам з імі.

6 Пекла аголена перад Ім, і няма ніякай заслоны для Абадону.

7 Ён расцягвае поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.

8 Ён закрывае воды ў хмарах Сваіх, каб не зліваліся яны адначасна на зямлю.

9 Ён закрывае выгляд пасада Свайго, расцягваючы над ім хмару Сваю.

10 Ён акрэсліў наўкола мяжу водам, аж пакуль скончацца святло і цемра.

11 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Яго.

12 Магутнасцю Сваёю Ён прыстрашыў мора і мудрасцю Сваёй перамог Рагаба.

13 Дух Яго распагодзіў нябёсы, і рука Яго знішчыла ўцякаючага скарпіёна.

14 Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы